Гродзенскія пальмы, велікодныя гісторыі ў выцінанцы і святочны россып талентаў. ГРОДНА ЗАПРАШАЕ НА ВЫСТАЎКУ

19.03.2026 г.

Доўгачаканая абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Велікодны падарунак» адкрылася сёння ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Сняжана Віктараўна Куратчык, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, у прывітальным слове адзначыла, што ў кожным экспанаце адлюстраваны святло і любоў.
Кацярына Васільеўна Хільмончык, дырэктар Гродзенскага АМЦНТ, нагадала, што імёны пераможцаў будуць агучаны падчас свята-кірмашу «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» 28 САКАВІКА.
Алена Мікалаеўна Садаўнічая, майстар з Мастоў, расказала цікавыя факты з пісанкарства на Беларусі.

Экскурсія была насычана звесткамі аб сімволіцы святочных атрыбутаў. Кожны мог прыняць удзел у майстар-класах па роспісе яек і стварэнні традыцыйнай вярбы.
Выстаўка дзейнічае па 12 красавіка.
Чакаем усіх!
«ВЕЛІКОДНЫ ПАДАРУНАК» ПРЫДЗЕЦЦА ДАСПАДОБЫ КОЖНАМУ!