ДЗЕ ХЛЕБ І КАША, ТАМ РАДАСЦЬ НАША

06.09.2025

ДЗЕ ХЛЕБ І КАША, ТАМ РАДАСЦЬ НАША
Усіх аматараў смачнага жыцця запрашаем пераканацца ў гэтым на святочнай пляцоўцы Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

Вашай увазе прадстаўляецца вясельны каравай на Ваўкавышчыне – не проста хлеб, а сапраўдны твор мастацтва!
Побач прыгатаваныя са сцыяльнымі замовамі традыцыйныя караваі на Слонімшчыне і яшчэ адзін цуд Гродзеншчыны – поразаўская банкуха!
А ці даводзілася вам каштаваць святочныя “капытцы” або бульбяныя “пызы”? Калі ласка, вашай увазе – рэгіянальная традыцыйная кухня аг. Адэльск Гродзенскага раёна!
А ў завяршэнне кулінарны сімвал Беларусі – стравы з таркаванай бульбы!
Сёння дранікі сталі нашым гастранамічным брэндам, якім лепш не любавацца, а… ЧАСТАВАЦЦА!