09.09.2026 г.
На пяты дзень Тыдня традыцыйнай культуры Ваўкавыскі Дом раместваў сабраў аматараў народнай творчасці і прыхільнікаў беларускіхтрадыцый.
Госці змаглі наведаць выстаўку саламяных вырабаў “Каласковыя цуды”, дзе былі прадстаўлены прыгожыя і арыгінальныя працы майстра філіяла Аксаны Аляксеяўны Урублеўскай. Звычайная салома ў яе руках пераўтварылася ў сапраўдныя мастацкія вырабы, што выклікала шчырую цікавасць у наведвальнікаў.
Таксама адбылася лекцыя-дэманстрацыя “Салома ў абрадах і традыцыях”, падчас якой удзельнікі даведаліся пра ролю саломы ў жыцці нашых продкаў, яе значэнне ў народных абрадах, побыце і святах.
Для дзяцей быў арганізаваны інтэрактыў “Саламяная мульцістудыя”, які стаў яркай і пазнавальнай часткай праграмы. Маленькія ўдзельнікі не толькі пазнаёміліся з тэмай, але і з задавальненнем уключыліся ў творчую дзейнасць.
Мерапрыемствы прайшлі ў цёплай, пазнавальнай атмасферы і яшчэ раз нагада́лі пра багацце і прыгажосць беларускай народнай спадчыны.


























