Музычныя навінкі ў нотах: маштабная прэзентацыя і свята роднай песні ў сталіцы!

19.03.2026 г.

Сёння у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбылася знакавая падзея для музычнай супольнасці краіны. У межах Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021–2025 гады былі ўрачыста прэзентаваны нотныя выданні, якія стануць асновай рэпертуару для калектываў Беларусі.

На прэзентацыі былі прадстаўлены сапраўдныя творчыя скарбы: «Мой лёс. Вакальныя творы на вершы Кастуся Цыбульскага» — зборнік, напоўнены шчырасцю і глыбінёй беларускага слова. Леанід Захлеўны, «Дзяўчына-сардэнька» — выданне ад славутага маэстра, якое падорыць артыстам новыя яркія мелодыі.

Хто прыняў удзел?
На імпрэзу завіталі прафесіяналы, якія штодзённа захоўваюць нашы традыцыі:
— спецыялісты абласных і раённых метадычных цэнтраў народнай творчасці;
— кіраўнікі аматарскіх вакальна-харавых і інструментальных калектываў.

Гэтае мерапрыемства паказала: беларуская песня жыве, развіваецца і заўсёды знаходзіць шлях да сэрца слухача.