24.12.2025 г.
У абласной бібліятэцы ў межах праекта «Яны ўзбагацілі культуру Гродзеншчыны» прайшла цудоўная творчая сустрэча з Народным майстрам Беларусі — Дамінікай Дамінікаўнай Кавалёнак.
Майстар падзялілася сакрэтамі свайго рамяства, распавяла, як прырода натхняе яе на стварэнне цудаў і прадэманстравала працэс нараджэння прыгажосці ўжывую.
Такія сустрэчы — важны ўклад у захаванне нашай багатай культурнай спадчыны!




































