Нашы рамёствы не ведаюць межаў!

06.05.2026 г.

З 25 красавіка па 22 мая народны майстар Рэспублікі Беларусь Ірына Шавельская прадстаўляе традыцыйную культуру на маштабным мерапрыемстве «Славянскі фестываль — Беларускі гарадок у Кітаі» (г. Наньтунь, КНР).
Майстар знаёміць жыхароў і гасцей г. Наньтунь з сапраўдным сімвалам Беларусі — саломапляценнем. Гэтае рамяство, якое ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, выклікае шчырае захапленне ў замежнай публікі. Кітайскія наведвальнікі з цікавасцю вучацца ператвараць звычайную саломку ў абярэгі, адкрываючы для сябе душу беларускага народа праз «залаты» прыродны матэрыял.