Рубрыка «Кухня з водарам традыцый»

20.03.2026 г.

Удзельнiца аматарскага аб’яднання «Славяначка» фiлiяла «Місявіцкі цэнтр культуры i дасуга» ДУК «Воранаўскi раённы цэнтр культуры i народнай творчасцi» — Рамуальда Антонаўна Чапля, падзялiлася рэцэптам прыгатавання стравы з таркаванай бульбы «Бабка», які пераняла ад сваёй матулi.
Рэцепт:
Ачисціць бульбу ад лупіны, нацерці на дробнай тарцы, пасыпаць соллю, дадаць перац. Сала парзаць кавалачкамі, пасмажиць некалькі хвілін на патольні, дадаць цыбулю, смажць да залацістага колеру. Смажанае сала з цыбуляй уліць у чугунок і, каб бабка не прыгарола, змазаць сценкі чугунка.
Затым у чугунок парозаць рабрынкі невялікімі кавалачкамі, зверху уліць бульбяную масу.
Накриць вечкам і запякаць у печы 50-60 хвілін. Падаваць да стала
са смятанай.
Смачна есці!