29.06.2026 г.
У рамках Тыдня традыцыйнай культуры на Лідчыне прайшло свята «Жывая спадчына зямлі Лідскай», якое сабрала аматараў беларускай культуры, народнай песні, рамёстваў і шчырых сустрэч.
Госці свята змаглі акунуцца ў атмасферу беларускай аўтэнтыкі: пазнаёміцца з багатай культурнай спадчынай Лідскага краю, палюбавацца творчымі выступленнямі, наведаць выставы майстроў, адчуць цеплыню народных традыцый і сапраўдную гасціннасць.
Свята яшчэ раз даказала: наша спадчына — жывая!
Яна гучыць у песнях, жыве ў рамёствах, захоўваецца ў сэрцах людзей і перадаецца новым пакаленням.
Дзякуй усім арганізатарам, удзельнікам і гасцям за цудоўную атмасферу, яркія эмоцыі і любоў да роднай культуры! Няхай беларускія традыцыі квітнеюць, аб’ядноўваюць людзей і натхняюць нас на новыя сустрэчы!
ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»


























