02.07.2026 г.
Сапраўдны запал пануе на семінары! У межах праграмы адбыўся майстар-клас па народных бытавых танцах, прысвечаны традыцыям выканання «Кадрылі» на Навагрудчыне.
Мікіта Сяргеевіч Белуш распавёў пра гісторыю і мясцовыя асаблівасці танца.
А Сяргей Мікалаевіч Ліннік разам з ансамблем «Свіцязь» запрасіў усіх у круг! Удзельнікі адкінулі фармальнасці і з энтузіязмам танцавалі традыцыйныя рухі, якімі вякамі жыў наш народ.
Атмасфера была неверагоднай — шчырай, яркай і па-сапраўднаму народнай! Гэта яшчэ раз даказала: культура жыве тады, калі яе танчаць, спяваюць і перадаюць далей!


























