29.03.2026 г.
«ЛЯЛЬКА Ў КАРАГОДЗЕ ЖЫЦЦЯ» — інтэрактыўна-выставачная пляцоўка ў ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ.
Яна трымае хату, захоўвае
традыцыю, перадае цяпло праз тканіну і нітку. Яна — беларуская жанчына. А лялька ў яе руках — не проста цацка, а абярэг, памяць, якая раскажа сваю гісторыю.
Выстаўка традыцыйнай беларускай лялькі з розных куткоў Гродзеншчыны на рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» і займальныя майстар-класы вельмі зацікавілі гасцей.
Штогадовае веснавое свята ў чарговы раз пацвердзіла, што ТРАДЫЦЫЯМ — ЖЫЦЬ!




























