У год беларускай жанчыны Смаргонь далучаецца да фотачэленджа «Вясна ў традыцыях»

Мілы край мой Смаргонскі, Смаргоншчына-маці,
Дзе высокія сосны бароў,
Дзе ляжаць дываны-сенажаці
І бясконцае мора палёў…
Дзе на беразе Віліі ўранні
Песня сэрца хвалюе тваё.
То дзяўчаткі пяюць пра каханне
Пра дзявочае шчасце сваё…
Смаргонь – горад з асаблівай атмасферай, энергіяй і яго жыхаркі нібы ўвабралі яго спакойную ўпэўненасць. У кожнай мясцовай дзяўчыне ёсць лёгкая артыстычнасць, пачуцце смаку і тая самая шляхетнасць, якую не зблытаеш ні з чым.
Працягваючы традыцыю, мы ўрачыста перадаём эстафету фотапраекту «Вясна ў традыцыях» нашым калегам са Шчучына.