Чорнаглянцаваная кераміка

27.05.2026 г.

Чорнаглянцаваная кераміка — вядомы з часоў Сярэднявечча від керамікі, які да нашых дзён захаваны менавіта ў Беларусі, у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Адроджаны пасля некаторага перапынку, сёння ён практыкуецца ў традыцыйным выглядзе. 

— Часам аднаўлення традыцыі можна лічыць 2006 год, калі вырабам прадметаў з гліны пачаў займацца Яўген Мацяшук. Малады майстар вывучаў спадчыну вядомых мясцовых ганчароў, — расказала нашай рэдакцыі Аксана Васілько, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Свіслацкага РЦКіНТ.

 Зараз рамяство развіваецца дзякуючы багатаму вопыту ганчароў Яўгена Мацешука і Віталя Аніські, якія валодаюць старымі тэхналогіямі вырабу чорнаглянцаванай задымленнай керамікі і перадаюць веды маладому пакаленню.
 

Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя вырабу чорнаглянцаванай керамікі ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці» ўключаны ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».