17 народных вяселляў у адзін дзень!

30.05.2026 г.

7 чэрвеня на Аўгустоўскім канале ў рамках трэцяга дня XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбудзецца абласны фестываль традыцыйнай культуры «СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ».

УПЕРШЫНЮ фестываль пройдзе ў незвычайным фармаце:
Адбудзецца рэалізацыя абласнога праекта «Вяселле па беларускім канонам».

Што ж цікавага вы ўбачыце?

Галоўная дзея: прэзентацыя падворкаў традыцыйнай культуры «Запрашаем на вяселле: ад сватання да вянца», на якіх адбудуцца рэканструкцыі абрадавых этапаў вяселя:

  • сватаўство;
  • прыезд маладога да маладой;
  • адправы на вянчанне;
  • вясельнае застолле ў маладога;
  • пасля — у маладой;
  • зборная субота;
  • брама;
  • «цыганы» і інш.

Гэта будзе відовішчнае шэсце!
17 пар маладых у рэканструяваных вясельных строях!
Сваты, якія суправаджаюць маладых і нясуць незвычайныя пасагі!
26 музыкантаў: баяністаў і гарманістаў з усёй вобласці!
Дзе небудзь ужо такое назіралі?