21.02.2026 г.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, 20 лютага, у чытальнай зале Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адбылося традыцыйнае для гэтага свята мерапрыемства – музейная дыктоўка.
Любоў да беларускай мовы ў чарговы раз злучыла прадстаўнікоў розных пакаленняў і розных прафесій. У дыктоўцы прынялі ўдзел супрацоўнікі музея, а таксама жыхары і госці нашага горада, якія пажадалі далучыцца да свята.
Усе разам сёння напісалі тэкст пра тое, адкуль пайшла назва вёскі Багатырэвічы, што знаходзіцца непадалёк ад Гродна. Тэкст для музейнай дыктоўкі быў выбраны са зборніка беларускіх легенд і паданняў, якімі спрадвеку багата наша зямля.


























