07.12.2025 г.
Гэты год прынёс многа перамог народнаму майстру Рэспублікі Беларусь, носьбіту элемента НКС “Мастацкія практыкі саломапляцення Іўеўскага раёна” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” аграгарадка Геранёны Юзэфе Эдвардаўне Старасцінай .
Ёй пакарыліся вяршыні трох Міжнародных фестываляў: XI Міжнародны фестываль мастацтваў г.Мінск, VI фестываль “Вёска fest – 2025” г.Маладзечна, “Кубак дружбы” г.Мінск. У музейным пакоі аддзела рамёстваў мы бачым Дыпломы I ступені і падзячныя пісьмы за цудоўную падрыхтоўку да конкурсаў, педагагічны талент і любоў да сваёй прафесіі.
Ю.Э.Старасціна прымала ўдзел і ў абласных выстаўках – конкурсах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яе работы ў тэхніцы саломапляцення на “Гарадзенскім сувеніры” і “Саламяны цуд” г.п. Зельва таксама адзначаны Дыпломамі I ступені.
Да дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў КСУП “Баума” была аформлена выстаўка-продаж саламяных вырабаў і цікавая творчая сустрэча з народным майстрам.
У невялікім музейным пакоі нашага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны на экскурсіі пабывалі госці з г.п. Воранава, ТЦСАН г.Іўе, школьнікі і многа іншых.
Цяпер Юзэфа Эдвардаўна асвоіла новы матэрыял для пляцення: кукуруза і рагоз. І цяпер яе цудоўныя вырабы з гэтага матэрыялу капялюшы, конікі, карзінкі ўпрыгожваюць музейны пакой.
Чакаем яе новых перамог!





























