ТАНЦУЕМ ПО-ДАЎНЕЙШАМУ

16.05.2026 г.

І вось наступіў самы хвалюючы момант…
Скончыліся танцы. Сціхла музыка. Але сэрцы яшчэ доўга будуць адбіваць рытм «Лявоніхі» і «Полькі». Бо фестываль «Танцуем па-даўнейшаму» выйшаў на фінішную прамую — цырымонію ўзнагароджання.

Перад намі — тыя, хто аддаў сваё сэрца танцу. Хто рэпеціраваў да зорак. Хто прывёз на фестываль не проста нумар — а частку сваёй душы.
Журы было няпроста. 95 розных і цудоўных пар, дзясяткі гадзін танцаў, усмешкі, слёзы, авацыі — і вось імёны пераможцаў гучаць са сцэны.

Асобныя намінацыі:
• За адпаведнасць танцавальнага стылю;
• За захаванне традыцый;
• Прыз глядацкіх сімпатый;
• самая юная пара і інш.

Віншуем пераможцаў! Але галоўны прыз сёння атрымаў кожны. Таму што фестываль «Танцуем па-даўнейшаму» — гэта перамога жывой культуры. Перамога памяці. Перамога танца, які аб’ядноўвае нас усіх.