03.07.2026 г.
Ваўкавыскі край — гэта зямля, дзе гісторыя пераплятаецца з шумам рэк, лясоў, дзе сярод старажытных курганоў і маляўнічых лугоў беражліва захоўваецца генетычны код нацыі.
Нашы майстрыхі не проста захоўваюць рамёствы — яны ўкладаюць у вырабы цеплыню сваіх рук, сваёй любоўю асвятляюць шлях для будучых пакаленняў. Іх усмешкі — як промні летняга сонца, а праца — як шчодры ўраджай на нашай зямлі.
Няхай кожная жанчына квітнее ў гармоніі з прыродай і сваім сэрцам, бо менавіта яна стварае непарыўную сувязь паміж мінулым і сучаснасцю.
Усё пачынаецца з Жанчыны на зямлі. І лета ў традыцыях пачынаецца з яе.





























