Суседзі сабраліся разам: як прайшоў фальклорны фестываль у Дэмбраве

07.07.2026 г.

На пляцоўцы каля Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору адбыўся чарговы фестываль народнай творчасці «Паміж намі, суседзямі». Мерапрыемства стала не проста конкурсам, а добрай нагодай сустрэцца, пагутарыць і ўспомніць традыцыі, якія спрадвеку аб’ядноўваюць людзей розных вёсак у адну вялікую сям’ю.

Артысты падышлі да справы творча: прадумалі сцэнічныя вобразы, рэквізіт і сцэнарый. Перад гледачамі прайшлі ўсе этапы вясельнага абраду. Вось сваты вядуць перамовы, вось маладых вітаюць хлебам-соллю, вось жартоўныя выпрабаванні каля брамы, а вось і цыганы з вяселымі выхадкамі…

Асобны пункт праграмы – дэгустацыя страў традыцыйнай беларускай кухні Журы ацэньвала не толькі творчыя нумары, але і тое, як гаспадары аформілі свае падворкі ў конкурсе “Лепшы гаспадар і гаспадыня”, а таксама якасць прыгатаваных нацыянальных страў.