ЖАНЧЫНА — ТВОРЦА КУЛЬТУРЫ ІЎЕЎШЧЫНЫ

23.07.2026 г.

Фiлiял в. Бакшты ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» далучаецца да раённага культурнага фотачэленджа «Жанчына — творца культуры Іўеўшчыны», прымеркаванага да Года беларускай жанчыны.

Удзел у фотачэленджы прыняла Каваленка Ж.А., якая стала ўдзельніцай майстар-класа па прыгатаванні дранкаў па Бакштаўскі.

Жана Аркадзьеўна ўжо многія гады з’яўляецца актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці, вядзе актыўны лад жыцця, вельмі энергічная і руплівая. Яна валодае нястомнай жыццёвай энергіяй, заўсёды гатова дзяліцца з навакольнымі. Яе невычэрпны аптымізм і пазітыўны настрой ствараюць вакол сябе атмасферу душэўнасці і цеплыні. Яна сапраўдная душа кампаніі: яна лёгка знаходзіць агульную мову з людзьмі рознага ўзросту і характару, умее падтрымаць у складаную хвіліну добрым словам.

Адметнай рысай яе характару з’яўляецца тое, што яна лёгка ўмее прымаць любыя змены, яна не баіцца эксперыментаваць і заўсёды прыйдзе на дапамогу.