Работнікі Азёркаўскага цэнтра вольнага часу і культуры вырашылі зазірнуць у глыбокую мінуўшчыну і паказаць старадаўні беларускі абрад «Вясельны каравай»

16.08.2026 г.

Супрацоўніцы пераўвасобіліся ў каравайніц, бо па традыцыі пячы вясельны хлеб дазвалялася толькі замужнім жанчынам, якія шчаслівыя ў шлюбе і маюць дзяцей. Лічылася, што менавіта яны могуць «запраграмаваць» будучае жыццё маладых на лад і згоду.

Калі цеста было ўжо замешана, дзежу з ім кідалі ўгару — на шчасце, каб каравай рос высокім. Затым майстрыхі-каравайніцы браліся за яго ўпрыгожванне. А неўзабаве з’яўляліся і сваты з падарункамі і гаворкамі пра будучае вяселле.


Падчас абраду гучалі аўтэнтычныя песні, якія суправаджалі кожны этап: ад замесу цеста да ўпрыгожвання гатовага каравая.

Гэта быў творчы працэс, напоўнены цяплом і душэўнасцю.