Сапраўднай жамчужынай праграмы стала тэатралізаванае дзейства “Вяселле ў Граўжышках

23.08.2026 г.

Гледачы мелі магчымасць паназіраць і паўдзельнічаць у народным абрадзе. Па сцэнарыі, малады гаспадар-пчаляр вырашыў, што прыйшоў час знайсці сабе гаспадыню ў хату і памочніцу на пасецы. Але жонку ён хацеў асаблівую: каб і мёд любіла, і гаспадарку вяла, і характарам да пары падыходзіла. У гэтай нялёгкай справе юнаку дапамагала мама. Прэтэндэнтак на званне гаспадыні чакала безліч розных выпрабаванняў. Гледачы дружнымі апладысментамі падтрымлівалі дзяўчат. Нарэшце малады пчаляр зрабіў выбар – спыніўся на самай спрытнай, працавітай і вясёлай дзяўчыне. І адразу ж на пляцоўцы пачаўся вясельны абрад з ручнікамі, караваем, падарункамі, жартаўлівымі прыпеўкамі. А мёд стаў сімвалам салодкага жыцця для маладых.