Водары восені, смак кахання

26.08.2026 г.

Калі жнівеньскае сонца пачынае хіліцца да захаду, а паветра напаўняецца першай прахалодай і тонкім пахам саспелай садавіны, Ашмяншчына ажывае адмысловай магіяй.

— Аграгарадок Навасёлкі ператварыўся ў сапраўдную казку, дзе сустрэліся дзве самыя прыгожыя стыхіі чалавечага жыцця — багаты зямны ўраджай і вечнае, шчырае каханне.

Традыцыйнае свята «Яблычны фэст» пад паэтычнай назвай «Араматы восені, смак кахання» сабрала разам жыхароў і гасцей краю, каб уславіць шчодрасць роднай зямлі і прыгажосць чалавечых пачуццяў, — распавяла нашай рэдакцыі Алеся Маліноўская, загадчык аддзела метадычнай работы Ашмянскага раённага Цэнтра культуры.

Самым кранальным акордам народнага гуляння стаў вясельны абрад, які адбыўся прама сярод імітаванага яблыневага саду.

А пра тое, якое значэнне меў яблык у традыцыйнай абраднасці беларусаў, чытайце на сайце газеты «Культура».