Брэнды Гродзеншчыны

13.09.2026 г.

Сельскі клуб аграгарадка Крэйванцы зноў стаў цэнтрам прыцягнення для ўсіх аматараў лясных багаццяў і народнага гумару. Сёлета традыцыйнае Свята грыбніка ператварылася ў сапраўдны вясельны фэст, дзе галоўнымі «віноўнікамі ўрачыстасці» сталі духмяныя дары лесу і спрадвечныя беларускія традыцыі.