22.10.2026 г.
У рамках раённага агляду абрадаў «Па слядах Сонцакала» ў Рагозніцкім цэнтры вольнага часу і культуры адбылося сапраўднае свята — абрад «Хрэсьбіны».
Гэта мерапрыемства стала сапраўдным падарожжам у глыбіню народнай культуры. Удзельнікі агляду аднавілі ўсе этапы старажытнага абраду: ад выбару кумоў і «бабінай кашы» да пажаданняў для нованароджанага.
Гледачы ўбачылі не толькі як продкі сустракалі новае жыццё, але і адчулі тую сувязь пакаленняў, якая так важна сёння.
Дзякуем усім удзельнікам і арганізатарам за захаванне нашых каранёў і магчымасць дакрануцца да вытокаў!




























