«ВРЕМЯ НАШИХ ПОБЕД- ВРЕМЯ НОВЫХ НАДЕЖД!»- выстаўка, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў Вялікім тэатры БЕЛАРУСІ, адкрыла свае дзверы для наведвальнікаў.
Знаёмім Вас з першай тэматычнай пляцоўкай «ДАКРАНУЦЦА ДА СПАДЧЫНЫ ДУШОЙ «- праект, які накіраваны на папулярызацыю і трасляцыю нематэрыяльнай спадчыны Беларусі і культурных традыцый беларускага народа.
Гэта 26 фотабанераў, інфармацыя на іх дазваляе адчуць, як шмат зроблена за апошнія тры дзесяцігоддзі ў краіне. На банерах пазначаны раёны, дзе якая тэхніка адноўлена:рамёствы, промыслы, традыцыі, абрады, міфалагічныя ўяўленні.У Дзяржаўным спісе нематэрыяльнай спадчыны больш за сотню такіх аб’ектаў, 25 — з Гродзенскай вобласці.
У вялікай рабоце па збіранні, захаванні, аднаўленні і папулярызацыі задзейнічаны аддзелы рамёстваў, музейныя пакоі, ўстановы клубнага тыпу , і вядома ж, Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.
ЗАХАВАЕМ КУЛЬТУРНЫ КОД НАЦЫІ РАЗАМ