НАШЫ пусціліся ў пляс!

На «Славянскім базары» распачаўся міжнародны турнір побытавых танцаў “Танчым разам”..

Танцам, як і каханню, усе ўзросты пакорлівыя.
Не верыце? А вось удзельнікі фальклорнага танцавальнага калектыву «Спадчына» з Карэлічаў, якія прадстаўляюць Гродзенскую вобласць на турніры, у гэтым перакананы.
Паглядзіце як канкурсанты  кружацца ў танцы, выкідваюць каленца, а як усміхаюцца адзін аднаму.
Кожная пара павінна выканаць да дзевяці праграмных танцаў. Як і палагаецца ў сапраўдным чэмпіянаце, кампетэнтнае журы выстаўляе балы.
Нашы удзельнікі падрыхтавалі нацыянальныя побытавыя танцы, сярод якіх і сапраўдная жамчужына Панямоння “Кадрыля” з характэрнымі асаблівасцямі Карэліччыны.
А якія ў нас традыцыйныя строі, адроджаныя па ўсім канонам!
Разучвайце танцы!
Адраджайце танцы!
ТАНЦУЙЦЕ СВАЁ НАРОДНАЕ.
БАЛЕЕМ ЗА НАШЫХ!
І ЧАКАЕМ ВЫНІКІ!
САЧЫЦЕ ЗА НАШЫМІ НАВІНАМІ!
P.S. Фота «Гродзенская праўда».