Працоўны тыдзень падыходзіць да лагічнага завяршэння. Мы з вамі добра папрацавалі, а таму можам дазволіць сабе не толькі адпачыць культурна ў выхадныя, але і даведацца пра народныя ткацкія традыцыі на Гродзеншчыне і павіншаваць у гэту суботу
3 лютага з 90-годдзем народнага майстра Рэспублікі Беларусь
Белакоз Веру Ігнатаўну, носьбіта элемента нематэрыльнай культурнай спадчыны “Традыцыйная тэхналогія ткацтва “падвойных дываноў”, в. Гудзевічы Мастоўскага раёна”.
Чакаем Вас у Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчы музей 3 лютага 2024 года на святочным мерапрыемстве “Талент і гонар роднай старонкі”.