На працягу дня запланавана насычаная культурная праграма:
У мастацкім музеі ім. В.Бялыніцкага-Бірулі адкрыецца выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і пройдзе ўрачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі, прысвечанай рэспубліканскай акцыі “Бялынічы – культурная сталіца Беларусі 2024”.
На пляцоўцы перад раённым Цэнтрам культуры будзе арганізавана тэматычнае свята «Сустрэча вясны» з удзелам творчых калектываў Бялыніцкага раёна.
Адкрыецца выстава “Нацыянальныя каштоўнасці ў сучаснай кінематаграфіі” і пройдзе творчая сустрэча са стваральнікамі фільма «Кіношнікі».
Пройдзе святочны канцэрт «Палітра культурнай сталіцы».