Свята “Грынкі збіраюць сяброў” адкрыла Мілана Барэль вершам Сяргея Лукшы “Песенны край”. У гэты дзень былі ўшанаваны сёлетнія юбіляры – равеснікі Гродзенскай вобласці: Іван Іванавіч Ярош, Раіса Іосіфаўна Сухоцкая, Вячаслаў Іосіфавіч Пічкоўскі, Зінаіда Міхайлаўна Чамель і Пётр Фёдаравіч Акудовіч.
Канцэртную праграму юбілярам прадставілі артысты з Ваўкавыска. Былі падведзены вынікі розных конкурсаў і ўзнагароджаны пераможцы. У конкурсе-презентацыі “Кветкі майго жыцця” пераможцай стала Лідзія Трахімік. У конкурсе летніх вянкоў “Звон роснага лета” падарункі атрымалі ўсе без выключэння ўдзельнікі. Кулінары, якія шчодра частавалі гасцей самай смачнай юшкай, былі адзначаны каштоўнымі прызамі.
Уласныя вершы для ўсіх прысутных прачытаў мясцовы паэт Іван Ламашкевіч. Ён падарыў клубнай установе свой новы зборнік паэзіі. Падчас свята працавала фотавыстаўка “Мая вёска – мой гонар і песня”, на якой былі адлюстраваны лепшыя творчыя праекты клубнай установы за бягучы год. Свята завяршылася канцэртнай праграмай удзельнікаў калектываў аматарскай творчасці з Поразава і Вердаміч.