Па сенажацях і палетках, па вуліцах і гародчыках гуляе шыкоўнае лета – спякотнае, з навальніцамі і маланкамі. А яшчэ з песнямі і жартамі. Таму што менавіта ўлетку культработнікі Іўеўшчыны ладзяць святы вёсак і вёсачак, вуліц і двароў. Вось і ў мінулую нядзелю запрасілі вяскоўцаў на свята няўрымслівыя, таленавітыя, апантаныя творчасцю супрацоўнікі сектара культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды. У гэтай установе культуры, як нідзе, і песні па-асабліваму спяваюцца, і госці таксама не абы якія бываюць Вось і ў на гэты раз на пляцоўцы ля памяшкання сектара культурна-масавой і асветніцкай работы на рэгіянальным свяце «Краса майго краю» у рамках праекта «Мелодыі лета”прайшоў канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Юрацішкаўскі кірмаш» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі. Цудоўныя і прыемныя хвіліны адпачынку і малым, і дарослым. А яшчэ добры настрой і шмат дадатных эмоцый. Наперадзе ж летнія вясковыя будні, бадай што, найцяжэйшая пара году для вяскоўцаў. Вера ГУЛІДАВА.
Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/kultura/10645-lunali-nad-dajlidami-melodyi-leta.html