Памяць ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі ўшанавалі на Іўеўшчыне

26 красавіка 1986 года адбылася адна з самых вялікіх тэхнагенных катастроф XX стагоддзя – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, выбухнуў чацвёрты блок чарнобыльскага рэактара. Трагедыя на Чарнобыльскай АЭС пакінула незагойную рану на беларускай зямлі. З карты краіны назаўсёды зніклі 430 населеных пунктаў, у ліку пацярпелых апынуўся 21 раён. Гэты дзень стаў чорнай датай для мноства сем’яў, якія адчулі на сабе наступствы аварыі. Маштабы катастрофы значныя: тысячы квадратных метраў забруджаных земляў, мноства скалечаных лёсаў, тысячы дачасна пайшоўшых з жыцця…

Дзень чарнобыльскай трагедыі – дзень памяці аб тых, хто самааддана змагаўся з агнём ад выбуху, спрабуючы такой цаной змякчыць вынікі трагедыі. Гэты дзень – даніна тым, хто быў вымушаны пакінуць родныя мясціны з-за забруджанасці радыёнуклідамі, стаць перасяленцам, назаўсёды захаваўшы ў душы памяць аб мілых сэрцу мясцінах. Дзень чарнобыльскай трагедыі – перасцярога чалавецтву ад падобных трагедый.

26 красавіка бягучага года аддзеламі і сектарамі Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню чарнобыльскай трагедыі: маладзёжная акцыя “Чарнобыль – боль маёй краіны” (г. Іўе), мастацка-публіцыстычная праграма “Чернобыль. Трагедия века” (аг. Геранёны), інфармацыйна-пазнавальныя праграмы “Белы бусел, чорны цень”, “Чернобыль – наша боль” (аг. Лелюкі, аг. Суботнікі), літаратурна-музычны вечар “Пока Чернобыль в душу смотрит” (аг. Лаздуны1), кіналекторый “Чернобыль – наша боль” (г.п. Юрацішкі), тэматычны вечар “Чернобыль. Трагедия века” (аг. Дайліды), вечар-апавяданне “След чорнага ветру” (аг. Морына), літаратурна-музычная кампазіцыя “Званы Чарнобыля звіняць у нашых сэрцах” (в. Бакшты).

Галерея не найдена!