“Гісторыі жывая ніць”. Габелен, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, прэзентавалі ў Гродне. Над палатном працавалі дзьве гродзенскія ткачыхі: Алена Шунейка, носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, і яе пераемніца Юлія Барадзіна. Прэзентацыя адбылася акурат ў пярэдадзень Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, што стала сапраўды заўважнай падзеяй для абласнога цэнтра і рэгіёна.