Сотні удзельнікаў і тысячы гасцей. У гэты ўікэнд Вялікая Бераставіца сабрала, здаецца, сапраўдны карнавал на цэнтральных вуліцах.
«Бераст-Фэст» — свята, якое з’яднала мінулае і сучаснае районнага цэнтра, з ранку ажно да вечара не адпускала гледачоў. Арганізатары, сапраўды, прадэманстравалі творчы падыход да фестываля: тэатралізаваныя выступы, адно з прадстаўленняў, дарэчы, можна ўвогуле назваць водным, бясконцыя рады народных майстроў і кірмашы, што доўжыліся праз галоўныя вуліцы на сотні метраў. А яшчэ — маштабнае шэсце, рыцарскія бугурты, процьма гістарчных асобаў, якія звязалі свае жыцце с Бераставіцкім краем і на вялікім фінале — канцэрт заслужанай артысткі Беларусі Іны Афанасьевай. Асабліва захапляла на «Бераст-Фэсце» тое, што шматлікія госці і шырокая канцэртная праграма спрыялі стварэнню надзвычай утульнай атмасферы свята.
Фото
Служба информации «ГП»