Жыхары Лідскага рэгіёна і яго госці адзначылі Купалле – старажытнае народнае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем, росквітам прыроды і прыходам летняй цеплыні.
Месцам правядзення раённага свята абрана адкрытая пляцоўка ля паўднёвай сцяны Лідскага замка.
Тут працавалі выстаўкі, выязны гандаль, дзіцячыя забавы.
У 19 гадзін у рамках правядзення культурна-турыстычнага праекта «Замкавы гасцінец» мерапрыемства адкрыла фальклорна-абрадавае прадстаўленне «Каля замка на Купалу», падрыхтаванае Лідскім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці.
Прайшлі конкурс дзявочай прыгажосці «Купалінка-2021», пляценне і пусканне вянкоў на ваду, пошук папараць-кветкі і, канешне ж, купальскае вогнішча.
Прадстаўленне адзобілі канцэртныя нумары сталічных калектываў – фольк-бэнда «Неруш», заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнай групы «Купалінка», – а таксама артыстаў Лідчыны.
«Лідская газета»