Абласная акцыя “Ваенная агітбрыгада”, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, працягваецца.
26 чэрвеня работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з сектарам па рабоце з моладдзю горада Дзятлава завіталі з канцэртам у Дзятлаўскі лясгас.
Артысты, апранутыя ў форму часоў Вялікай Айчыннай вайны, стварылі атмасферу ваенных гадоў. Праграма была насычана вершамі і песнямі тых далёкіх дзён.
Пісьмы з фронту кранулі слухачоў да глыбіні душы, ад пранікнёных слоў вядучых у многіх на вочы набягалі слёзы.
У рамках мерапрыемства прайшоў флэш-моб пад музычныя кампазіцыі 40-х, да яго змаглі далучыцца ўсе жадаючыя. Вельмі кранулі душу песні ваенных гадоў, падпявалі разам з імі.
Па матэрыялах газеты “Перамога”: Вольга ЮШКЕВІЧ