27 красавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры адсвяткаваў свой першы 5-гадовы юбілей танцавальны калектыў «Вдохновение» аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна.
Удзельнікі калектыву сабралі поўную залу гасцей і ў чарговы раз парадавалі публіку яркім выступленнем. З пажаданнямі здароўя, даўгалецця і творчых поспехаў ад імя кожнага з прысутных звярталіся да юбіляраў прадстаўнікі адміністрацый Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў г. Гродна, устаноў культуры, ветэранскіх арганізацый, а таксама творчых калектываў, з якімі ўсе гэтыя гады іх звязвае плённае супрацоўніцтва і сяброўскі тандэм.
Выдатнае выканальніцкае майстэрства хай далёка не прафесійных артыстаў з выкарыстаннем багатых культурных традыцый беларускага народа стварыла адмысловую атмасферу натуральнасці і цеплыні. Бурныя апладысменты гучалі пасля кожнага канцэртнага нумара. Адметнасцю свята стала выступленне юных дараванняў – таленавітых унучак! У канцы мерапрыемства адбылася прэм’ера новага казацкага танца.
Усе прысутныя атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Мерапрыемства стала не толькі своеасаблівай творчай справаздачай танцавальнага калектыву, але і сапраўдным незабыўным святам для людзей паважанага ўзросту.
Галерея не найдена!