19.06.2026 г.
Хочацца сёння ўзгадаць і ўспомніць, як прайшло «Вяселле па беларускім канонам» на фестывалі «Скарбы Гродзеншчыны», які праходзіў на Аўгустоўскім канале ў трэці дзень XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Падворкі пазнаёмілі гледачоў з асноўнымі этапамі вяселля: ад сватання і пасага маладой да свята ў хаце жаніха і здымання вянка.
Гродзеншчына мае велізарны багаж вясельных спеваў, танцаў, абрадаў, звычаяў і традыцыйных гульняў. Вяселле яднае двух чалавек у адну сям’ю, а «СкарбыГродзеншчыны» і абласны праект «ВЯСЕЛЛЕ ПА БЕЛАРУСКІМ КАНОНАМ» сабралі і паядналі сваіх удзельнікаў, аматараў і прыхільнікаў народнай творчасці з усёй вобласці для далейшага захавання нашай нацыянальнай адметнасці, часцінкі гістарычнай спадчыны роднай Беларусі.


























