30.07.2026 г.
Творчы дэсант Цэнтра культуры адправіўся ў этнаграфічную экспедыцыю з мэтаю сабраць экспанаты для будучага музея «Млын» у аграгарадку Войневічы, каб ажывіць старажытны шлях хлеба: ад першага кінутага ў зямлю зерня да румянага каравая.
Падарожжа прынесла «ўраджай»! Калекцыя папоўнілася сапраўднымі рэліквіямі:
Хамуты-пацёртыя ад часу, памятаюць нялёгкую працу сялянскіх коней, якія дапамагалі араць зямлю ад світання да заходу сонца
Драўляная саха — сапраўдны рарытэт, з якога калісьці пачыналася жыццё будучага коласа
Серп і драўляныя граблі — прылады майстроў жніва!
Бочка для збожжа — масіўная, надзейная, якая захоўвала багацце сялянскай сям’і
Мяхі для мукі — сагрэтыя цеплынёй даматканага палатна.
Дзяжа,сіта — сэрца кожнай вясковай хаты!
Усе знаходкі зоймуць сваё месца ў экспазіцыі музея і дапамогуць кожнаму дакрануцца да вытокаў і адчуць сапраўдны «смак» традыцыйнай культуры!


























