ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ. ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ. У Бераставіцы ўдзельнікі «Жывых вытокаў» стварылі свой сімвал шчасця!

22.09.2026 г.

Сёння ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры было па-сапраўднаму цёпла і духоўна. У рамках тыдня традыцыйнай культуры «Жывыя вытокі» тут прайшоў майстар-клас па тэкстылю пад назвай «Сімвал жаночага шчасця».

Разам мы не проста даведаліся пра гісторыю, але і змайстравалі сапраўдны абярэг — «Ляльку на шчасце»! 
Гасцям расказалі:
— Якімі бываюць традыцыйныя лялькі;
— Як іх стваралі нашы продкі;
— Якія магічныя ўласцівасці ім прыпісвалі.

Кожны атрымаў не толькі новыя веды, але і цёплы талісманам, зроблены сваімі рукамі з любоўю!