Смак традыцый з дзяцінства: у аграгарадку Юбілейны прайшоў майстар-клас па прыгатаванні дранікаў!

У межах Тыдня традыцыйнай культуры ў філіяле «Дом культуры аг. Юбілейны» адбылася надзвычай цёплая, карысная і смачная сустрэча. Для юных наведвальнікаў — вучняў ДУА «Сярэдняя школа аг. Юбілейны» — наладзілі сапраўднае захапляльнае падарожжа ў свет беларускіх кулінарных традыцый.
Загадчык філіяла і носьбіт нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны па прыгатаванні і спажыванні страў з таркаванай бульбы Гродзенскай вобласці Марыя Бачынская правяла для дзяцей інтэрактыўную праграму па прыгатаванні страў з таркаванай бульбы.
Цудоўным і спазнавальным працягам сустрэчы стала наведванне ў музейны пакой народнага быту «Матчына хатка».
Свята падарыла дзецям мора незабыўных эмоцый і ўжо змалку навучыла берагчы наша роднае, беларускае!

Больш падрабязней