“ТАНЦУЕМ ПА-ДАЎНЕЙШАМУ” ЎЖО Ў МАІ!

07.04.2026 г.

ЗУСIМ ХУТКА на ЛІДЧЫНЕ зайграюць “Лявоніху”, запросяць на “Вальс” і распачнуць яскравы флэшмоб “Танчым разам”!
Абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” праводзіцца ў мэтах развіцця аўтэнтычнага народнага танцавальнага мастацтва, захавання харэаграфічнага здабытку, далучэння маладога пакалення да культурнай спадчыны краіны.

Конкурс беларускіх народных побытавых парных танцаў запрашае ўдзельнікаў рознага ўзросту – ад малога да вялікага!
Гасцей свята чакае майстар-клас па побытавых танцах, разнастайная праграма, непаўторнае адчуванне радасці і захаплення ад самабытнага выканальніцкага каларыту!
15 МАЯ
аг. Дзітва Лідскага раёна
ПРЫЁМ ЗАЯВАК да 10 КРАСАВІКА на эл.пошту: info@gromc.by
+375(152)623791, +375(152)623792
Падрабязней — ПА СПАСЫЛЦЫ