27.10.2025
Тканыя дываны і ручнікі, ткацкія станкі і прылады працы і пагародненскія дзяўчаты- школьніцы- здаецца, што апынуўся ў іншым часе. Але ўсё гэта- тут і зараз — у аг.Пагародна Воранаўскага раёна.
Сёння ў Пагародненскім цэнтры культуры і народнай творчасці ДУК «Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» адбыўся прагляд творчай дзейнасці дзіцячай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Пагародненская школа- ткацтва” на прадмет прысваення наймення “узорны”.
Творчую дзейнасць ацэньвала рэспубліканская атэстацыйная камісія па рабоце з непрафесійнымі (аматарскімі) калектывамі мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці.
Камісія адзначыла высокі ўзровень дзейнасці студыі, тэхнічнага майстэрства і захаванасці традыцый.
Па вынікам прагляду камісія будзе хадайнічаць у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб прысваенні студыі наймення «узорны»
А ўжо сёння акрэслены далейшыя крокі па развіцці студыі.



































