У Ліпнішках вызначылі пераможцу раённага конкурсу па ручному сенакашэнню

23.06.2026 г.

Штогод у нашым раёне праводзіцца знакавае свята «Ліпнішкаўскія сенакосы», дзе вызначаецца, хто атрымае ганаровы тытул “Касец года”. На гэта мерапрыемства з’язджаюцца самыя вопытныя касцы з усяго рэгіёна, кожны з якіх бярэ з сабой немалую групу падтрымкі. Бягучы год выключэннем не стаў. І зноў Ліпнішкі ў суботні чэрвеньскі вечар напоўніліся гоманам кос і спевамі на ўсе лады. Свята, якое дыхае духмянымі травамі, свежымі пракосамі, халодным квасам і сонечным настроем, аб’явілі адкрытым.