04.10.2026 г.
Днямі ў Поразаве было па-сапраўднаму па-хатняму цёпла і вельмі смачна. Да нас завітала здымачная група канала БТ разам з чароўнай Святланай Бароўскай — вядучай праграмы «Добрай раніцы, Беларусь».
Яны здымалі сюжэт пра галоўны кулінарны сімвал нашай мясцовасці — поразаўскую банкуху.
Пакуль мясілася цеста, Святлана шчыра размаўляла з гаспадынямі. Яны ахвотна дзяліліся сакрэтамі прыгатавання шышастага пірага. Гаворка ішла не толькі пра рэцэпт, але і пра сямейныя традыцыі, святы і ўспаміны, якія ў Поразаве здаўна зберагаюць разам з гэтым простым і такім родным пачастункам.
Атмасфера атрымалася сардэчнай і сапраўднай — быццам сустрэліся старыя добрыя сябры.
Гледачы БТ змогуць убачыць, як нараджаецца смак сапраўдных поразаўскіх традыцый, ужо 24 кастрычніка. Сочым за эфірам!


























