23.12.2025 г.
«Калейдаскоп талентаў нашых мастакоў і майстроў яскрава ззяе і пераліваецца на небасхіле народнай культуры. Традыцыйнымі і сучаснымі народнымі рамёствамі ў вобласці займаюцца сотні ўмельцаў, а ўжо 39 (!) з іх удастоены статусу народнага майстра.»
Рашэнне было прынята сёння, 23 снежня, на пасяджэнні экспертнай камісіі па народных мастацкiх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
- Мікалай ЯРАЦ (разьба па дрэве), г.Масты
- Андрэй ЦЮМЕНЕЎ (кавальства), г. Гродна
- Анжэла ЛАДЫШ (ткацтва), аг. Пагародна Воранаўскага раёна
- Дар’я ШАФАК (выцінанка), г.Ліда
- Ніна КЕНЬКО (ткацтва), г. Смаргонь
- Ірына ФУНТ (саломапляценне), г. Свіслач
- Ірына СМІРНОВА (саломапляценне), г. Іўе
ВІНШУЕМ І ГАНАРЫМСЯ самым каштоўным скарбам вобласці – нашымі таленавітымі землякамi, апантанымі творчасцю і натхнёнымі любоўю да роднага краю!




































