22.08.2026 г.
На старонках выдання распавядаем пра важнае, карыснае і цікавае:
— як сустракаюць выпускнікоў творчых ВНУ ва ўстановах культуры і дапамагаюць ім быць не проста «маладымі спецыялістамі», але і развівацца ў прафесіі;
— пра яркія фестывалі, якія збіраюць тых, каму блізкія гісторыя, культура і традыцыі Беларусі;
— пра дэталі падрыхтоўкі і сакрэт поспеху беларускай экспазіцыі маляванак і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў музеі-запаведніку «Царыцына»;
— пра аднаўленне італьянскага саду ў Мірскім замку;
— пра новую карціну, якую здымае Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».
— Таксама пазнаёмім з гераіняй праекта газеты «Культура» «У галоўнай ролі — жанчына» — народным майстрам Рэспублікі Беларусь Наталляй Клімко, захавальніцай і папулярызатарам старадаўняй тэхналогіі навагрудскай выцінанкі-выбіванкі.


























