26.08.2026 г.
Апошні месяц лета ў Гродзенскай вобласці выдаўся шчодрым на гастранамічныя фестывалі. Сёння святочную эстафету ад “Іўеўскага памідора” і “Бацькавай булкі” пераняў бульба-фэст “Воранаўскі дранік”
У межах фестывальных падзей у гарадскім пасёлку Воранава адкрыўся культурна-адукацыйны цэнтр “Воранаўскі дранік”. Тут наведвальнікаў чакае захапляльная гісторыя падарожжа бульбы з Галандыі на беларускія землі, знаёмства з апошнімі агратэхналогіямі, а таксама, вядома, гастралабараторыя з дэгустацыяй дранікаў, прыгатаваных па старадаўніх рэцэптах
З адметных момантаў фестывальнай праграмы – майстар-класы па прыгатаванні дранікаў ад носьбітаў традыцый, XIX адкрыты абласны фестываль “Карнавал весялосці”, “Горад майстроў”, а таксама шырокая канцэртная палітра ад калектываў вобласці і рэспублікі.


























