ВЯСЕЛЛЕ ПА БЕЛАРУСКІХ КАНОНАХ

01.10.2026 г.

3 кастрычніка. Воранаўшчына. Радунь.
Дзень, калі вяселле стане нашай агульнай гісторыяй


У гэтым годзе кастрычнік на Воранаўшчыне пачынаецца з перазвону вясельных бубнаў.
3 кастрычніка 2026 года ў г.п. Радунь ХІV адкрыты раённы фестываль «Кола сяброўства» ператворыцца ў самую вялікую і шчырую вясельную бяседу.

Запрашаем вас у самае сэрца народнай душы. У гэтым годзе «Кола сяброўства» прысвечана найбольш эмацыянальнаму і відовішчнаму пласту нашай культуры — вясельнай абраднасці.

Падзея праходзіць у рамках абласнога праекта «Вяселле па беларускіх канонах». Але на Воранаўшчыне ўсё намнога шырэй. Тут, на скрыжаванні дарог і культур, вяселле — гэта ўніверсальны мова, зразумелы кожнаму сэрцу. Мова, якая гучыць на розныя лады, але заўсёды гаворыць пра галоўнае — пра каханне і сям’ю.

З 14:00 гадзін у Радуні пад адкрытым небам будзе разгортвацца адзіны, хвалюючы сюжэт — рэканструкцыя шматнацыянальнага вяселля.

Беларускія вясельныя караваі і гарманісты, польскія скокі, літоўскія спевы, рускія прыпеўкі, госці-цыгане, яўрэйскія мудрыя благаслаўленні, армянскія і ўкраінскія традыцыі — гэта будзе  жывы дыялог культур, дзе беларускі ручнік сустракаецца з польскай мазуркай, а цыганская гітара падхоплівае літоўскую дуду. Гэта ўнікальны шанец убачыць, як у адным вясельным карагодзе зліваюцца восемь народаў, ствараючы непаўторную мелодыю нашай зямлі.


Прыяджайце ў Радунь 3 кастрычніка. Прыходзьце ўсёй сям’ёй, прыводзьце дзяцей і бацькоў. Мы разам будзем спяваць, весяліцца, дзяліцца караваем і вучыцца галоўнаму — разумець адно аднаго без перакладчыка.

«Кола сяброўства: вяселле ў нацыянальных традыцыях» чакае ВАС.