Бо метавіта сёння адбылося адкрыццё выстаўкі “Добрых рук майстэрства”.
На імпрэзе прысутничалi афіцыйныя ліца — начальнік аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Давыдзік і загадчык сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Васільевіч Шыцько, і простыя гледачы, якіх кранае традыцыйная культура і натхняе талент майстроў з Дзятлаўшчыны.
Пад час адкрыцця кожны змог дакрануцца да сваіх каранёў праз старажытныя песні і танцы.
Было сказана многа цёплых слоў і пажаданняў.
На працягу выстаўкі ўсе жадаючыя паўдзельнічалі ў майстар-класах па вырабу паясоў, прадзенню на калаўроце, лозапляценню.
Ткацтва, кераміка, лозапляценне, выцінанка, мастацкі роспіс, вышыўка, жывапіс — гэта і многае іншае прадстаўлена супрацоўнікамі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама майстрамі і мастакамі Дзятлаўскага раёна на выстаўке “Добрых рук майстэрства”.