ФОТАФАКТ: на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку сёння адбылося паседжанне Рэспубліканскай камісіі па разгляду кандыдатур для прадстаўлення грантаў Прэзідэнта Республікі Беларусь

Нагадаем, на 2023 год гранты былі выдзелены 50 праектам: навука, адукацыя культура — па 10.

Менавіта сёння АМЦНТ прадэманстраваў на выстаўцы дасягненні ў рамкам рэалізацыі праэкта «Ад прадзіва да ткацтва» у рамках Гранта, які быў выдзелены Алене Шунэйка, метадысту па выставачнай дзейнасці і захаванню фондаў АМЦНТ.

Рэспубліканскую справаздачную выстаўку па праектах, падрыхтаваных пры падтрымцы грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, высока ацанілі Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Віктаравіч Петрышэнка і Валерый Іванавіч Грамада, першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем грантавы праект быў накіраваны на адраджэнне ў сучасных умовах народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва 🧶і выкарыстанню іх у практыцы арганізацый культуры, экскурсійнай і турыстычнай дзейнасці. 👬

✅На выстаўцы — калекцыя габеленаў у тэхніках падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва, якія выткала майстрыха. 👏👏👏Пад час выстаўкі на раме снаваць аснову для ткацтва ручнікоў будзе Алена Шунейка, а Станіна Яўгенія, майстар народных мастацкіх раместаў Гродзенскага раёна, правядзе майстар класс па ткацтву пояса на лентаткацкім станку.